Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Беларускія сотавыя аператары навучыліся абыходзіць блакаванне інтэрнэту пры ўездзе ў Расію. Для гэтага трэба "даказаць, што ты не робат".
Каб абараніцца ад украінскіх дронаў, расіяне ўвялі 24-гадзіннае блакаванне мабільнага інтэрнэту ў роўмінгу. Але яе можна абысці. Для гэтага пасля перасячэння мяжы і рэгістрацыі ў сетцы расійскага аператара трэба ўключыць на SIM-карце перадачу даных у роўмінгу, перайсці па спасылцы з эсэмэскі і ўвесці капчу.
Тады мабільны інтэрнэт падключыцца на працягу некалькіх хвілінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут