У сеціве з'явіліся відэа з чырвонай дарожкі Grammy Awards-2016. Побач з Джасцінам Біберам можна назіраць беларускага музыку і бітмейкера Антона Мацулевіча, ён жа Tony Fadd. Трэк аўтарства Антона "Trap Queen" у выкананні пачынаючай зоркі амерыканскага рэпу Fetty Wap намінаваўся на "Грэмі" ў дзвюх катэгорыях: "Найлепшая рэп-песня" і "Найлепшы рэп-перформанс". Аднак перамогу ў абодвух выпадках атрымаў Кендрык Ламар. Ён стаў трыумфатарам цырымоніі, атрымаўшы 5 залатых грамафонаў.