Андрэй Хадановіч пераклаў на беларускую верш Мікіты Моніча “пра Аляксандра”

12/07/2020 - 12:05

Паэт Андрэй Хадановіч пераклаў на беларускую мову верш Мікіты Моніча “пра Аляксандра”. Пасля публікацыі верша ў “Фэйсбуку” Моніч быў вымушаны звольніцца з Нацыянальнага мастацкага музею.

“Выглядае на тое, што чыноўнікі ў Беларусі па-свойму цікавяцца паэзіяй. А Мікіту — павага і падтрымка!”, — напісаў Хадановіч. Вось яго пераклад (правапіс захаваны):

Апошнім часам у Беларусі страцілі працу ўжо больш за два дзясяткі творчых людзей, якія смела выказаліся пра палітычныя рэпрэсіі, што адбываюцца ў краіне. Гэта акторы, музыкі, тэлевядоўцы.

У адказ на свавольства ўладаў творчыя людзі зладзілі акцыю #культпратэст — запісалі зварот да ўладаў з патрабаваннем правесці чэсныя выбары і вызваліць палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі