Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка пачуў яго прапанову

17/08/2018 - 16:15

Адзін з лідараў кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка пачуў яго прапанову. 14 жніўня Дзмітрыеў пракаментаваў на сваёй старонцы ў Facebook патрабаванне Лукашэнкі даць яму варыянты па новых прызначэннях ва ўрад. Грамадскі дзеяч прапанаваў Адміністрацыі прэзідэнта "рызыкнуць" і на адны пасады правесці "адкрыты конкурс", на іншыя "запрасіць экспертаў з... грамадзянскай супольнасці... вярнуць некаторых паслоў, у краіне ад іх больш карысці".

17 жніўня Аляксандр Лукашэнка выслухаў прапановы па кадравых прызначэннях ва ўрадзе. "Я ведаю, што былі праведзены кансультацыі з грамадскімі арганізацыямі і іншымі", — гаварыў кіраўнік дзяржавы. Яго прэс-служба інфармуе, што Лукашэнка звярнуў увагу на наяўнасць "някепскіх паслоў, якія атрымалі пэўны вопыт працы". "І вельмі нават добрыя кандыдатуры з ліку дыпламатычнага корпуса", — адзначыў ён.

"Даю ідэі для лепшага жыцця Беларусі", — жартуе Дзмітрыеў.

Прапановы Дзмітрыева ад 14 жніўня
Паведамленне прэс-службы Лукашэнкі пра нараду 17 жніўня. Фота: http://president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі