Анархісты ў грыме Джокера пікетавалі "Мінскі дыялог"

07/10/2019 - 12:10

Каля гатэля Marriott, дзе праходзіць форум "Мінскі дыялог", адбылася акцыя анархістаў. Некалькі чалавек у грыме Джокера разгарнулі расцяжку з лозунгам "Happy to live in dictatorship" ("Мы шчаслівыя жыць пры дыктатуры"). 

Анархісты сталі каля выбарчага пікета, які зладзілі актывісты грамадскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Адзін з удзельнікаў патлумачыў журналістам, што яны параўноўваюць з цыркам сучаснае палітычнае жыццё ў Беларусі, у тым ліку і будучыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі