Аналітык: транзіт улады пройдзе ў Беларусі "сёння на заўтра"

12/01/2022 - 14:00

Рэферэндум па Канстытуцыі можа быць часткай транзіту ўлады ў Беларусі. Але чаму Лукашэнка не абвяшчае канкрэтныя тэрміны і імя пераемніка?

Уявіце сітуацыю, калі, напрыклад, у сістэме персаналісцкай улады стрыжань гэтай сістэмы заяўляе, што праз год сыдзе, і паказвае пераемніка. Пачнецца вельмі хутка дэзарганізацыя сістэмы дзяржаўнага кіравання, таму што пачнуць хутка перабягаць ад дзейнага кіраўніка дзяржавы да будучага, — кажа кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Адпаведна, з нейкага моманту, калі дзейны кіраўнік дзяржавы будзе тэлефанаваць у нейкае міністэрства, яму проста скажуць "хто ты такі?", лічыць эксперт.

Эфір з Паротнікавым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі