Эван Ньюмэн / Instagram
Амерыканец, які атрымаў у Беларусі палітычны прытулак, вярнуўся ў ЗША, піша “Свабода” са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Грамадзянін ЗША Эван Ньюман пераехаў у Беларусь у 2021 годзе. У ЗША яго падазравалі ў 14 злачынных эпізодах, у тым ліку ў штурме Капітолія і нападзе на афіцэраў паліцыі. Менш чым праз год жыцця ў Беларусі ён атрымаў тут палітычны прытулак і часта выказваўся на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах. Ён пазітыўна выказваўся пра чысціню вуліц і дакладнасць у раскладах руху грамадскага транспарта.
Амерыканец жыў у Брэсце і працаваў там рэпетытарам ангельскай мовы для дзяцей, потым адкрыў рэстаран амерыканскай кухні Route 66.
Ньюман з’яўляецца прыхільнікам прэзідэнта Дональда Трампа. Зімой 2025 году Трамп памілаваў яго разам з іншымі ўдзельнікамі штурму Капітолія. Нейкі час пасля гэтага амерыканец заставаўся ў Брэсце.
Паводле дадзеных “Свабоды”, рэстаран Ньюмана ўжо закрыўся, у цэнтры вывучэння англійскай мовы ён таксама больш не выкладае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут