Амбасадараў краін ЕС выклікаюць у МЗС Беларусі. З неафіцыйных крыніц вядома, што сустрэча прызначана на вечар 18 чэрвеня, паведамляе TUT.by са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах. Што стала падставай для выкліку амбасадараў, невядома. У беларускім знешнепалітычным ведамстве гэта не каментуюць.
Напярэдадні амбасадар Еўрасаюза ў нашай краіне Дырк Шубель выказаўся наконт жорсткага абыходжання ў Беларусі з затрыманымі "за палітыку". Аднак 18 чэрвеня стала вядома пра затрыманне патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.