Амбасадар Швецыі спадзяецца, што Лукашэнка прыедзе на саміт у Брусэль

11/10/2017 - 14:04

На саміце "Усходняга партнёрства" ў Брусэлі, які пройдзе напрыканцы лістапада, чакаюць Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта амбасадар Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан паведаміла ў эфіры Еўрарадыё. 

"Я спадзяюся, што прыедуць кіраўнікі ўсіх 34 краін, якім дасланыя запрашэнні", — заявіла дыпламат.

Па яе словах, ніякіх сюрпрызаў ад саміту "Усходняга партнёрства" чакаць не варта. Гэта ўжо дарослая ініцыятыва, кажа Юханесан, і яна можа ісці па накатаных рэйках. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі