Амбасада Беларусі ў Турцыі пасля землятрусу не можа знайсці двух суайчыннікаў

07/02/2023 - 05:33
Наступствы землятрусу ў Турцыі / Sputnik

Беларуская амбасада ў Турцыі паведаміла пра два выпадкі, калі дыпламаты пасля землятрусу не могуць звязацца з грамадзянамі нашай краіны.

"Устаноўленыя два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь. Амбасада падтрымлівае пастаянны кантакт з іх сваякамі ў Беларусі, удакладняе інфармацыю ў кампетэнтных органах Турцыі", паведамляюць у сацсетках беларускія дыпламаты.

Учора ў СМІ пісалі пра сям'ю беларускі Аляксандры Акпінар. На сувязь не выходзілі яна, яе муж і дзіця. Пазней муж Аляксандры знайшоўся ў лякарні з паламанай нагой. Інфармацыі пра жанчыну і дзіця на ўчорашні вечар не было.

Магутныя землятрусы адбылісся ў Турцыі і Сірыі 6 лютага. Паводле папярэдніх звестак, у Турцыі загінула больш за 2900 чалавек, пацярпелі каля 16 тысяч. У Сірыі загінулі больш за 1400 чалавек. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі