Аматараў паркавацца на газонах прымусяць плаціць за шкоду

28/05/2020 - 10:43

Аматары паркавацца на газонах у Мінску з 1 чэрвеня будуць атрымліваць рахункі за прычыненую шкоду. Пра новаўвядзенне паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале.

Павеамляецца, што мера прынятая ў адказ на шматлікія звароты гараджан, абураных парушэннямі правілаў паркоўкі.

Цяпер прадпрыемства, за якім лічыцца зялёная зона, будзе дасылаць у міліцыю фатаграфіі з фактамі няправільнай паркоўкі і інфармацыяй пра месца, дату і час правапарушэння. Міліцыя прыцягне парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці і паведаміць у арганізацыю, чый газон пацярпеў. Уласнік зялёнай зоны вылічыць суму шкоды і накіруе прэтэнзію парушальніку. Калі той адмовіцца плаціць, пытанне будзе вырашацца ў судзе.

Такім чынам, парушальнікі заплацяць двойчы: і штраф за парушэнне ПДР, і шкоду за газон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі