Марыя Алёхіна з Pussy Riot атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту за фота са свастыкай і Аляксандрам Лукашэнкам, якое змясціла ў Instagram у 2015 годзе. Яе затрымалі 16 снежня. Цвярскі раённы суд Масквы пакараў Алёхіну за прапаганду нацысцкай сімволікі.
Pussy Riot — фемінісцкі панк-гурт, які шырока вядомы ў свеце. На момант затрымання Марыя Алёхіна знаходзілася пад хатнім арыштам па "санітарнай справе" — акцыі ў падтрымку арыштаванага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут