Аляксандра Сасновіч (107-я ў сусветным рэйтынгу) — у паўфінале турніру ў Мельбурне. Беларуская тэнісістка ў чвэрцьфінале прайшла датчанку Клару Таўсан (44). Пасля 6:3 у першым сэце на карысць Сасновіч, у другім сэце пры ліку 2:0 саперніца адмовілася ад працягу барацьбы.
Пазней за выхад у паўфінал на турніры ў Адэлаідзе пазмагаецца беларуска Вікторыя Азаранка (27). Яе саперніца — Іга Свёнтэк (9) з Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут