Аляксандра Сасновіч — у 1/8 фіналу турніру ў Маскве

23/07/2018 - 18:14

Аляксандра Сасновіч паспяхова выступае на тэнісным турніры ў Маскве з прызавым фондам больш за 750 тысяч долараў. У паядынку 1/16 фіналу беларуска за 55 хвілін перамагла Юхану Ларсан са Швецыі — 6:1, 6:3. Сасновіч — 42-я ракетка свету, яе саперніца — 85-я. Падрабязна пра паядынак гл. тут.

Дарэчы, у абноўленым рэйтынгу WTA, які з'явіўся ў панядзелак, усе беларускія тэнісісткі, акрамя Веры Лапко, крыху пагоршылі свае пазіцыі. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка займае ў ім 35-е месца, а Вікторыя Азаранка ў першую сотню не ўваходзіць (яна 110-я).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі