Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў польскіх беларусаў

10/09/2015 - 17:34

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №390, якім узнагародзіў дзеячаў беларускай культуры ў Польшчы, паведамляе БЕЛТА. Так, ордэн Францішка Скарыны атрымалі прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандр Баршчэўскі, а таксама паэт, перакладчык, публіцыст і грамадскі дзеяч Віктар Швед. Медалём Францыска Скарыны адзначаны старшыня Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" Ян Чыквін.

Узнагароды ім нададзеныя за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўнёсак у развіццё міжкультурных сувязяў і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай.

Гэтыя дзеячы паходзяць з раёнаў Беласточчыны, на якіх спрадвек жыло беларускае насельніцтва. Беларусы Польшчы маюць сваё выданне — газету "Ніва".

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі