Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву

29/06/2017 - 16:37

Аляксандр Лукашэнка ў другой палове дня 29 чэрвеня прыбыў з працоўным візітам у Расію. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ля трапа самалёта прэзідэнта Беларусі сустрэлі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, а таксама дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Юрый Філатаў.

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета адбудзецца 30 чэрвеня ў Вялікім Крамлёўскім палацы. На ім плануецца абмеркаваць пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таксама будуць абмяркоўвацца праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Перад пасяджэннем запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным

У гэты ж дзень кіраўнікі Беларусі і Расіі разам прымуць удзел у пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі