Коля Лукашэнка пазнаёміўся з дачкой Маргвелашвілі

23/03/2018 - 05:20

Малагабарытны трактар ​​BELARUS-152 падарыў Аляксандр Лукашэнка прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі, паведамляе БЕЛТА.

Уручэнне падарунку адбылося пасля прыёму, які грузінскі кіраўнік даў у гонар беларускага. 

Фатаздымкі з прыёму з'явіліся ў акаўнце Гіоргія Маргвелашвілі ў Фэйсбуку. На прыёме прысутнічалі малодшы сын беларускага кіраўніка Мікалай Лукашэнка і дачка прэзідэнта Грузіі Ганна Маргвелашвілі. Беларускі бок таксама прадстаўлялі віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

Непаўналетні Мікалай Лукашэнка зноў фігуруе на здымках з фужэрам. 

Трактар ад Лукашэнкі — гэта асабісты падарунак грузінскаму калегу. Як вядома, Маргвелашвілі мае прысядзібны ўчастак, урабляе сад і гарод. Ён нават публікаваў у сацсетках фатаздымкі ўраджаю, які атрымаў з насення беларускай бульбы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі