Аляксандр Лукашэнка на хакеі пашкодзіў калена

08/01/2016 - 07:57

Падчас Каляднага хакейнага турніру Аляксандр Лукашэнка пашкодзіў калена. Пра гэта ён паведаміў журналістам, тлумачачы, чаму нячаста выходзіў на пляцоўку ў другім і трэцім перыядах фінальнага матчу спаборніцтваў.

"Я ж на ўколах гуляю. Калена пашкодзіў ў другой гульні, таму давялося выходзіць не так часта, і не павінен быў перашкаджаць камандзе", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі. Лукашэнка дадаў, што рашэнне пра выхад спартоўцаў на лёд прымае трэнер; "Мы ж тут не паказухай займаемся, а працуем, і галоўная дзейная асоба ў камандзе — не прэзідэнт, а трэнер".

Акрамя таго, заявіў ён, неабходна даваць дарогу маладым.

Нагадаем, што ў фінале XII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла ў зборнай Фінляндыі — 2:1. Гэта дзявятая перамога беларускай каманды за гісторыю турніру.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі