Лукашэнка 20 траўня здзейсніць першы візіт у ЕС пасля зняцця санкцыяў

17/05/2016 - 08:54

"Российская газета", орган урада Расіі, паведаміла, што ў пятніцу, 20 траўня, Аляксандр Лукашэнка зробіць свой першы візіт у Еўрасаюз пасля зняцця санкцыяў. Расійская газета піша, што беларускі кіраўнік наведае Італію. Там у яго запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Італіі Сэрджа Матарэлам і Папам Францішкам.

У каментары Радыё "Свабода" прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што гэтая паездка планавалася даўно. Але пра канкрэтныя тэрміны і праграму візіту, па словах Эйсмант, будзе абвешчана пазней.

Лукашэнка наведваў Італію і Ватыкан у 2009 годзе. Тады ён сустракаўся з тагачасным прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіа Берлусконі, а таксама Папам Рымскім Бенедыктам ХVІ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі