Аляксандр Глеб працягне кар'еру ў Турцыі

09/01/2016 - 07:01

Самы вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з турэцкім клубам "Генчлербірлігі", за які выступаў у 2015 годзе (у 15 матчах забіў 2 галы). Пагадненне разлічанае на паўгода, інфармуе "Прессбол".

Зусім нядаўна не выключалася, што Глеб працягне кар'еру ў Ізраілі. З мінулага года, пасля вяртання з Турцыі, паўабаронца выступаў за барысаўскі БАТЭ, згуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Аляксандру Глебу 34 гады. За сваю кар'еру ён паспеў пагуляць за такія вядомыя клубы як "Штутгарт", "Арсенал", "Барселона". Глеб — паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі