Аляксандр Глеб можа працягнуць кар’еру ў Казахстане

07/03/2018 - 10:06

Аляксандр Глеб можа працягнуць кар’еру ў Казахстане. 36-гадовы беларускі футбаліст раніцай 7 сакавіка прыляцеў у Алматы, інфармуе сайт sport.inform.kz. Не выключаецца, што Глеб будзе весці перамовы аб падпісанні кантракту з “Кайратам”. Вядома, што гаспадар гэтага клуба Кайрат Баранбаеў знаёмы з беларускім футбалістам.

За сваю кар’еру футбаліста Аляксандр Глеб паспеў пагуляць за БАТЭ, “Штутгарт”, “Арсенал”, “Барселону” і шэраг іншых клубаў Англіі, Германіі, Турцыі і Расіі. Апошнім клубам, за які выступаў паўабаронца, былі самарскія “Крылы Саветаў”. З лета 2017-га Глеб нідзе не гуляў, аднак пра завяршэнне кар’еры не аб’яўляў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі