ALEKSEEV выступіць паміж галоўнымі фаварытамі "Еўрабачання"

03/04/2018 - 14:46

Пасланнік Беларусі на "Еўрабачанні-2018" ALEKSEEV выйдзе на сцэну паўфіналу пад нумарам восем. Аднак самае цікавае, што перад ім і пасля яго выступяць галоўныя фаварыты сёлетняга конкурсу: пад нумарам сем — безумоўная лідарка букмекерскіх кантор ізраільцянка Нэта Барзілай, пад нумарам дзевяць — эстонка Эліна Нячаева.

"Разагрэюць" Мікіту Аляксеева таксама яркія прадстаўнікі Чэхіі і Бельгіі, якія ўваходзяць у пяцёрку наймацнейшых канкурсантаў.


Нядаўна ALEKSEEV прадставіў канчатковую версію сваёй конкурснай песні "Forever", змяніўшы аранжыроўку на больш інтымную і камерную.

Дарэчы, згодна з букмекерамі, шансы патрапіць у фінал у ALEKSEEV не надта высокія: у зборнай табліцы першага паўфіналу Мікіта займае 11 непрахадное месца.

Скрын з сайта eurovisionworld.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі