Акцёр-сэксаголік Кевін Спэйсі абвясціў пра сваю гомасэксуальнасць

30/10/2017 - 06:45
Кевін Спэйсі. Фота: 24smi.org

Зорка Галівуду Кевін Спэйсі здзейсніў камінг-аўт. Акцёр-сэксаголік абвясціў пра сваю гомасэксуальнасць, пакінуўшы пост у твітары.

"Блізкія мне людзі ведаюць, што на працягу ўсяго жыцця ў мяне былі адносіны як з мужчынамі, так і з жанчынамі. Я любіў мужчын і ў мяне былі рамантычныя сустрэчы з імі, і цяпер я выбіраю працягнуць жыць як адкрыты гей, — напісаў акцёр. — Я хацеў бы разабрацца з гэтым пытаннем раз і назаўжды, і пачну са сваіх паводзінаў".

Раней у СМІ з'явіліся паведамленні пра тое, што акцёр з серыяла Star Trek Энтані Рэп абвінаваціў Спэйсі ў сэксуальных дамаганнях. Кевін прызнаўся, што менавіта гэтая гісторыя і прымусіла яго адкрыта абвясціць пра сваю сэксуальную арыентацыю.

"Я глыбока паважаю і захапляюся Энтані Рэпам як акцёрам. Я шакаваны гэтай гісторыяй. Я шчыра не памятаю гэтай сустрэчы, яна павінна была адбыцца каля 30 гадоў таму", — напісаў Спэйсі, выказаўшы здагадку, што тады ён быў п'яны, і на ўсялякі выпадак прынёсшы прабачэнні за свае паводзіны.

Кевіну Спэйсі 58 гадоў. Яго ролі ў фільмах "Падазроныя асобы" і "Прыгажосць па-амерыканску" былі адзначаны прэміямі "Оскар". Акрамя гэтых фільмаў, найбольш яркія акцёрскія працы Спэйсі адбыліся ў фільме "Сем", "Перамоўшчык", "Жыццё Дэвіда Гейла" і ў серыяле "Картачны домік", у якім ён здымаецца ў апошнія гады.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі