Афіцыйныя прафсаюзы Беларусі выпусцілі ўласную кілбасу

19/03/2018 - 05:56

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выпусціла ўласную кілбасу. Сервелат "Прафсаюзны" робяць на Мёрскім мясакамбінаце, піша сайт praca-by.info

Кіраўніцтва ФПБ разаслала нізавым арганізацыям ліст, у якім рэкамендуе ўвесці гэты сервелат у меню кожнай сталовай, турбазы і санаторыя. 

У лісце адзначаецца, што гэты прадукт мае ""высокія арганалептычныя якасці і прымальную палітыку коштаўтварэння, бо выпускаецца з прадастаўленнем зніжкі "ад вытворцы". Прывабным кілбасу робіць, на думку прафсаюзаў, "пазіцыянаванне беларускага арнаменту і яднанне працоўнага калектыву".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі