Афіцыйны дэбют Глеба ў "Іслачы" — выйшаў на замену на 6 хвілінаў

17/08/2019 - 08:58

Паўабаронца Аляксандр Глеб афіцыйна дэбютаваў у "Іслачы": 16 жніўня ён паўдзельнічаў у паядынку з "Нёманам" у рамках 18 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Зорка айчыннага футбола амаль увесь матч прабыла на лаве запасных і выйшла за 6 хвілінаў да канца гульні на замену Сяргея Макарава. Гродзенскія заўзятары віталі Глеба апладысментамі.

Матч скончыўся з лікам 1:1. "Іслач" цяпер займае 4-е месца ў турнірнай табліцы.

Аляксандр Глеб на мінулым тыдні згуляў за "Іслач" таварыскі матч з НФК (экс-"Крумкачамі"). Тады "ваўкі" сціпла перамаглі з лікам 1:0.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі