Адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах больш не будзе?

12/03/2018 - 09:49

11 сакавіка, выступаючы на з’ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”), намеснік старшыні партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук прапанаваў сацыял-дэмакратам і зялёным аб’яднацца ў кааліцыю “левых”. Разам з партыяй левых “Справядлівы свет” і незалежнымі прафсаюзамі. Каб сумесна змагацца за дэпутацкія мандаты на наступных парламенцкіх выбарах і выставіць свайго “кааліцыйнага” кандыдата на выбарах прэзідэнцкіх.

Ці дастаткова часу “левым”, каб годна падрыхтавацца да ўдзелу ў выбарах кааліцыяй, калі выбары могуць быць прызначаныя ўжо на канец 2019 года? Ці азначае намер левых стварыць сваю кааліцыю наўздагон існуючай правацэнтрысцкай кааліцыі, што, гэтым разам апазіцыя не будзе спрабаваць абраць адзінага кандыдата? Ці магчымае аб’яднанне кааліцый?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі