Адзін дзень у мінскім судзе. Фотарэпартаж

27/03/2017 - 13:03

У Мінску судзяць удзельнікаў шэсця на Дзень Волі і мітынга супраць масавых затрыманняў, які 26 сакавіка адбыўся на Кастрычніцкай плошчы. Стомленых людзей прывозяць у аўтазаках з ізалятара, дзе яны правялі выходныя. У судах іх чакаюць сваякі: у выпадку, калі пратэстоўцы атрымаюць "суткі", гэта адзіны шанец пабачыць іх на тыдзень наперад. А каму не пашанцуе — і на два тыдні.

Еўрарадыё правяло некалькі гадзінаў у калідорах суда Цэнтральнага раёна Мінска. Якая там атмасфера, што там адбываецца — глядзіце ў нашым фотарэпартажы:

Дзеці Дзяніса Садоўскага, аднаго з арганізатараў шэсця. 25 сакавіка ён быў затрыманы на падыходах да Акадэміі навук.
Міліцыянты, якія прыйшлі ў суд "сведчыць" супраць затрыманых.
У ізалятары ў затрыманых забіраюць усё, на чым тэарэтычна можна павесіцца. Мужчына, пакараны за ўдзел у Дні Волі штрафам у 4 б.в. (92 рублі) і вызвалены ў судовай зале, запраўляе шнуркі ў чаравікі.
Міліцыянт вядзе пратэстоўца на суд.
Затрыманыя 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі