Адвакатку збітага ўладальніка кветкавай крамы пазбавілі ліцэнзіі

15/10/2020 - 12:32

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Юлію Леванчук. Пасяджэнне камісіі цягнулася каля дзвюх гадзін. 

У каментары TUT.by Леванчук паведаміла, што з рашэннем не згодная і будзе абскарджваць яго ў судзе. "Да суда я яшчэ буду з'яўляцца чальцом Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў", — дадала яна.

Леванчук патлумачыла, што яе ліцэнзію забіраюць за асабістую перапіску з сяброўкай. Дзяліцца падрабязнасцямі да суда яна не захацела.

Юлія Леванчук абараняе інтарэсы Максіма Харошына — збітага на днях уладальніка кветкавай крамы.

Таксама разглядаецца пытанне пра ліцэнзію Аляксандра Пыльчанкі — адваката Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі