Адразу 8 чалавек будуць судзіць у Баранавічах паводле "народнага артыкула" КК

02/05/2024 - 09:00

Суд у Баранавічах / "Наш край"

7 траўня ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбудзецца суд адразу над васьмю "палітычнымі".

Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", суддзя Вікторыя Пакунова будзе разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Абвінавачанымі па справе праходзяць Канстанцін Каляга, Эрык Каласоўскі, Іван Пацко, Аляксандр Лаўрушчык, Іван Дрык, Павел Сергіеня, Дзмітрый Філіповіч, Арцём Лапіч.

Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку красавіка ў Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзілі адразу 17 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі