Адноўленыя пастаўкі расійскага газу ў Еўропу

13/12/2017 - 07:12

Адноўленыя пастаўкі расійскага газу ў Еўропу, інфармуе сайт meduza.io. Яны былі перарваныя ў аўторак пасля выбуху на адной з найбуйнейшых газавых станцый Еўропы, у Баўмгартэне ў Аўстрыі. Падчас здарэння загінуў 1 чалавек, 18 чалавек пацярпелі. Мяркуецца, што выбух адбыўся з-за тэхнічнай няспраўнасці. Здарэнне на газавай станцыі стала прычынай спынення паставак расійскага газу ў такія краіны, як Італія, Славенія і Харватыя.

Раніцай 13 снежня стала вядома, што аўстрыйская кампанія Gas Cоnnect уначы аднавіла пастаўкі газу, але не на поўную магутнасць. Перад гэтым спецыялісты праверылі ўсе элементы інфраструктуры.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі