Аднавіліся ўкраінска-расійскія перамовы

01/04/2022 - 11:41

1 красавіка аднавіліся ўкраінска-расійскія перамовы. Яны праходзяць у анлайн-фармаце. Папярэдні раўнд перамоў днямі праходзіў у Стамбуле. Нягледзячы на крытыку, расійскую дэлегацыю па-ранейшаму ўзначальвае Уладзімір Мядзінскі.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што ў пятніцу да перамоў падключыліся працоўныя падгрупы.

Удзельнікі перамоў з расійскага боку / Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі