Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі недааптымізавалі

05/06/2017 - 08:40

13 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісвае ўказ "Аб аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта" на 30% да 1 траўня"... Устанавіць колькасць работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта 118 адзінак, у тым ліку дзяржаўных служачых — 108 адзінак".

Калі ў выніку аптымізацыі на 30% у Адміністрацыі павінна застацца 118 чалавек, то сёння там працуе 153 чалавекі, звольніць трэба было 45 чалавек.

Белстат лічыць колькасць звольненых "у выпадку скарачэння штату работнікаў" кожны месяц. У лютым быў толькі 1 (адзін) выпадак скарачэння сярод работнікаў "дзяржаўнага кіравання". У сакавіку 7 работнікаў "дзяржаўнага кіравання" звольненыя па скарачэнні, у красавіку скарочана 17 чыноўнікаў.

У выніку 25 чыноўнікаў скарочаныя за гэтыя тры месяцы, а план быў 45 чалавек (на 30%). І гэта толькі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі