Адбылося сутыкненне рэйсавага аўтобуса "Жодзіна — Мінск" і грузавіка (фота)

22/03/2017 - 05:17

У Жодзіне сутыкнуліся рэйсавы аўтобус, які ехаў у Мінск, і грузавік. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны 21 сакавіка на праспекце Леніна. Як інфармуе прэс-служба МНС, на момант ДТЗ у аўтобусе "Радзіміч" быў толькі адзін пасажыр (па іншай версіі — 2), ён не пацярпеў. Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу аўтобуса. Мужчына атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Сайт abw.by дадае, што аўтааварыя адбылася перад святлафорам. Фура затармазіла, а 27-гадовы кіроўца аўтобуса, відаць, не паспеў зрэагаваць. Мяркуецца, што нешта магло адцягнуць яго ўвагу.

Фота: vk.com/zhodinofreshlook

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі