Ад георгіеўскай стужкі да тэрактаў: як Расія “працуе” ў Еўропе — эфір

12/05/2026 - 01:19

Аліна Харысава / Еўрарадыё

За 45 хвілін, без ваеннай тэхнікі і ў прысутнасці замежных гасцей у колькасці 6 чалавек, у Маскве з дазволу прэзідэнта Украіны Зяленскага трыумфальна адсвяткавалі Дзень Перамогі. У іншых гарадах Расіі былі святочныя калоны жонак і маці “загінулых на СВА абаронцаў Расіі” ці саміх скалечаных “герояў” на інвалідных вазках. Але свайго крынжа хапала і ў асобных еўрапейскіх гарадах, дзе таксама пэўныя асобы выйшлі адсвяткаваць 9 траўня. Насуперак забаронам, прынятым мясцовымі ўладамі адносна пэўнай сімволікі.  
 
Як у краінах Еўропы адзначаюць дзень сканчэння Другой сусветнай вайны і хто выходзіць на вуліцы святкаваць 9 траўня? Чым адрознівалася сёлетняе “святкаванне” і як на гэта рэагавалі мясцовыя ўлады і грамадзяне? Ці варта чакаць, што вызваленне Пачобута стане пачаткам змены адносін паміж ЕС і рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі