Аб'яўлены прозвішчы ўдзельнікаў місіі "Артэміда-2" да Месяца

03/04/2023 - 18:28
Астранаўты-удзельнікі місіі "Артэміда-2" / nasa.gov

NASA аб'явіла прозвішчы ўдзельнікаў місіі "Артэміда-2" да Месяца. Гэта трое амерыканцаў — Крысціна Кох, Віктар Гловер і Рыд Уайсмен, — а таксама канадзец Джэрэмі Хансен. Мяркуецца, што ў канцы 2024 года яны абляцяць спадарожнік Зямлі і вернуцца назад.

У NASA падкрэсліваюць, што людзі не ляталі да Месяца больш за паўстагоддзя. Цяперашняя місія асаблівая — сярод астранаўтаў упершыню будуць жанчына, афраамерыканец і прадстаўнік Канады. Палёт працягнецца дзесяць дзён. Карабель "Арыён" наблізіцца да Месяца, але не будзе выходзіць на яго арбіту.

У канцы мінулага года адбылася місія "Артэміда-1". "Арыён" у беспілотным рэжыме абляцеў Месяц, пабыў на яго арбіце і вярнуўся на Зямлю. Паколькі яна была паспяховая, вырашана адправіць астранаўтаў. Калі місія "Артэміда-2" будзе паспяховая, у 2025-м астранаўты могуць высадзіцца на Месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі