Абраны спікер Каардынацыйнай рады

13/03/2023 - 07:50
Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

Абраны спікер Каардынацыйнай рады. Па выніках галасавання ім стаў палітолаг Андрэй Ягораў. Другое месца заняла лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод (на здымку знізу), яна будзе віцэ-спікерам. Тэрмін іх паўнамоцтваў складае адзін год. Ян Рудзік і Вольга Кавалькова занялі 3-4 месцы. 

Галасаванне праходзіла ў тры раўнды. У першым туры Жываглод набрала найбольш — 33 галасы, у Ягорава быў 31 голас. Кавалькова, у якой была найменшая падтрымка, выбыла. У другім туры Андрэй Ягораў меў 40 галасоў, Алена Жываглод — 34, Ян Рудзік — 24. У трэцім туры Ягораў набраў 62 галасы, Жываглод — 36.

Каардынацыйная рада стварылася ў Беларусі ў жніўні 2020-га. Ягораў уваходзіў яшчэ ў той першы яе склад. Цяпер рада дзейнічае ў замежжы. У апошнія месяцы КР была абноўлена. У канцы лютага пра гэта Андрэй Ягораў гаварыў у жывым эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі