АБФФ папярэдзіла "Крумкачоў" за паводзіны заўзятараў пры выкананні гімна

19/05/2021 - 08:37

Футбольны клуб "Крумкачы" атрымаў папярэджанне ад Беларускай федэрацыі футбола за паводзіны сваіх заўзятараў. Афіцыйны ліст падпісаў генеральны сакратар АБФФ Сяргей Жардзецкі

"На жаль, у апошніх матчах актыўныя заўзятары ТАА "НФК Крумкачы" пры правядзенні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця футбольных матчаў праяўлялі непаважлівае стаўленне падчас выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, устаючы спінай да футбольнага поля і да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь", — цытуе Tribuna.com ліст з федэрацыі футбола.

У артыкуле 15 Палажэння аб чэмпіянаце ў першай лізе гаворыцца, што клуб нясе адказнасць за паводзіны сваіх заўзятараў.

Футбалісты "Крумкачоў" былі аднымі з першых спартоўцаў, якія публічна падтрымалі мірныя пратэсты: яны нават выходзілі на поле ў майках "Мы з народам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі