Абама і Пуцін сустрэнуцца ў Нью-Ёрку ў панядзелак

25/09/2015 - 05:14

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Нью-Ёрку ў панядзелак, інфармуе ВВС. Гэта будзе першая іх двухбаковая сустрэча за амаль год. Адбудзецца яна падчас Генеральнай асамблеі ААН. Мяркуецца, што гаворка пойдзе найперш пра сітуацыю ў Сірыі і ва Украіне.

Агенцтва Reuters адзначае, што ініцыятарам сустрэчы быў прэзідэнт Расіі. У інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CBS Пуцін заявіў, што ёсць толькі адзін шлях вырашэння сірыйскага крызісу — ўмацаванне дзяржаўнай улады ў гэтай краіне г. зн. рэжыму Асада. Як вядома, Расія ў апошнія тыдні значна павялічыла сваю вайсковую прысутнасць у Сірыі, куды перакідваюцца зброя, вайсковая тэхніка, вайскоўцы.

Фота: АР

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі