ААН будзе сачыць за трыма беларускамі да 2030 года

27/08/2016 - 16:58

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый будзе сачыць за трыма беларускамі да 2030 года. Дзяўчынкі трапілі ў лік гераінь міжнароднага праекта "10-гадовыя дзяўчынкі — пакаленне Мэтаў устойлівага развіцця". Яны прайшлі адбор, арганізаваны фондам ААН у галіне народанасельніцтва.

Як інфармуе sputnik.by, праект рэалізуецца ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Адабраныя дзяўчынкі з розных краін, у тым ліку і з Беларусі, адкажуць на пытанні ды распавядуць пра свае планы на будучыню. У 2030-м супрацоўнікі ААН ім зададуць тыя ж пытанні, каб зразумець, што змянілася ў жыцці дзяўчынак. А да таго часу іх справамі будуць рэгулярна цікавіцца, ну і дапамагаць.

Адзначаецца, што адабраныя тры беларускі маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе ў грамадстве. Адна з іх — інвалід, другая жыве ў вёсцы, а трэцяя — цыганка. Іх гісторыі апублікуе сайт ААН. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі