Беларускі рубель сёння ладна прасеў / Еўрарадыё
9 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы скончыліся абвалам беларускага рубля. Ён патаннеў да дзвюх з трох валют, якія ўваходзяць у валютны кошык Нацыянальнага банка.
Па выніках таргоў курс долара ЗША вырас на 11 капеек, курс еўра — на 15 капеек. І толькі расейскі рубель патаннеў. На 10 сакавіка ўсталяваныя наступныя курсы:
Старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб змены на валютным рынку тлумачыць абвалам сусветных цэн на нафту:
"Падзенне цэн на нафту аператыўна адбіваецца праз змяненне курсу расійскага рубля да долара. Нафта таннее — расійскі рубель да долара таннее — значыць, у нас долар расце, а расійскі рубель падае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.