Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 7 верасня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 108 рублёў — да 17 791 рубля. Таксама павысіўся і курс еўра: рост склаў 129 рублёў — да 19 825
Толькі курс расійскага рубля панізіўся на 1,51 беларускага — да 259,71 рубля.
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля знізіўся на 0,15%
Як паведамляла Еўрарадыё, 4 верасня долар падаражэў на 110 рублёў — да 17 683, еўра патаннеў на 39 рублёў — да 19 696, курс расійскага рубля знізіўся з 262,28 — да 261,21 беларускага.
Фота: newsbel.by