4 сакавіка долар упаў на 127 рублёў, а еўра — на 1 рубель

04/03/2016 - 09:57

У пятніцу, 4 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ўпаў на 127 рублёў і складае 21 235, курс еўра знізіўся на 1 рубель — да 23 209 рублёў, курс расійскага рубля наадварот павялічыўся — з 289,66 да 290,05 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,13%.

Нагадаем, што ў чацвер, 3 сакавіка, курс долара вырас на 87 рублёў і склаў 21 362, курс еўра вырас на 116 — да 23 210 рублёў, курс расійскага рубля таксама павялічыўся — з 288,85 да 289,66 беларускага.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі