3 жніўня ў працы Skype адбыўся глабальны збой

03/08/2017 - 11:14

3 жніўня ў працы Skype адбыўся глабальны збой, карыстальнікі (у тым ліку і жыхары Беларусі) не могуць адпраўляць і атрымліваць паведамленні. Ён зафіксаваны па ўсім свеце, але найперш у Еўропе, у ЗША і Канадзе. У афіцыйным паведамленні Skype гаворыцца пра тое, што спецыялісты працуюць над вырашэннем праблемы.

Карыстальнікі сервісу сутыкаюцца з падобнымі праблемамі не першы раз. У чэрвені яны вырашаліся каля 2 дзён.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі