У аўторак, 3 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 26 рублёў і складае 17 447, еўра патаннеў на 3 — да 19 222 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 273,04 да 273,14 беларускага рубля.
Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,05%.
Нагадаем, у панядзелак, 2 лістапада, курс долара знізіўся на 17 рублёў і складаў 17 421, еўра падаражэў на 60 — да 19 225 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 270,93 да 273,04 беларускага рубля.
Фота: Fotolia