28 снежня курс долара вырас на 81 рубель, курс еўра — на 129

28/12/2015 - 09:49

У панядзелак, 28 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 81 рубель—— да 18 370, курс еўра вырас на 129 — да 20 136 рублёў. А вось курс расійскага рубля знізіўся — з 263,26 да 259,74 беларускага.

Беларускі рубель сёння ўмацаваўся да кошыку валют на 0,21%.

Нагадаем, у чацвер, 24 снежня, курс долара знізіўся на 79 рублёў — да 18 289, курс еўра страціў 69 — да 20 076 рублёў. Курс расійскага рубля вырас — з 258,57 да 263,26 беларускага.

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі