2610 рублёў штрафу за прагулку ў бел-чырвона-белай вопратцы. 42-гадовую Ірыну Бянькоўскую Кастрычніцкі суд Мінска (суддзя — Вольга Няборская) пакараў за "пікетаванне", паведамляе тг-канал @viasnanazirae. Жанчына была затрымана 25 сакавіка. У той дзень у Кастрычніцкім РУУС на яе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, пасля чаго адпусцілі.
Затрыманне Бянькоўскай трапіла на відэа. На ім відаць, што яна ішла адна, а не ў "групе людзей", як сцвярджалі сведкі-міліцыянеры.
Ірына Бянькоўская збіраецца абскарджваць прысуд. "Для медыка гэты штраф — вялікія грошы", — кажа яна.
Бянькоўская — мінская доктарка лабараторнай дыягностыкі. Адным з яе месцаў працы была 37-я гарадская паліклініка, куды яна ўладкавалася па сумяшчальніцтве. Як паведамляе nn.by, Ірыну Бянькоўскую звольнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.