2,6 тыс беларусаў звярнуліся па кансультацыю аб бяспечнай працы за мяжой

18/12/2016 - 12:28

Каля 2,6 тысячы зваротаў паступіла сёлета да кансультантаў праграмы “Ла Страда Беларусь” у пытаннях бяспечнай міграцыі і дапамогі пацярпелым ад гандлю людзьмі. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на грамадскае аб’яднанне “Гендэрныя перспектывы”.

Прыярытэтная тэма кансультацыяў — працаўладкаванне за мяжой. Такіх зваротаў паступіла 33%. Патэнцыйных мігрантаў таксама цікавяць асаблівасці пашпартна-візавага рэжыму (12% зваротаў), сямейна-шлюбных адносінаў (10%), іміграцыі (6%), навучання за мяжой (5%).

Спецыялісты адзначаюць павелічэнне колькасць зваротаў наконт працаўладкавання лекараў, у тым ліку ў Нямеччыне.

34% зваротаў тычацца пошуку грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, 21% — выпадкі страты дакументаў за мяжой, 21% — парушэнні працоўных правоў мігрантаў.

Праграма “Ла Страда Беларусь” з’яўляецца сябрам еўрапейскай сеткі “Ла Страда” і аказвае садзеянне ў бяспечнай міграцыі, дапамагае пацярпелым ад гандлю людзьмі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі