26 кастрычніка, пасля заканчэння тэрміну "Народнага Ультыматуму", па ўсёй краіне адбываюцца спробы забастовак на прадпрыемствах і акцыі пратэсту. Затрыманні пачаліся ўжо раніцай.
Праваабаронцы "Вясны" абнаўляюць спіс затрыманых па ўсёй краіне. Да поўдня ў ім было больш за 75 чалавек. Каля 13-й гадзіны людзей стала больш — каля 100.
Сярод затрыманых — работнікі "Гродна Азоту", удзельнікі “ланцугоў салідарнасці”, студэнты ды іншыя пратэстоўцы. Вядома пра затрыманне паэта Эдуарда Акуліна і CEO партала Onliner Ільі Жукаўца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.