У сераду, 23 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 7 рублёў — да 18 368, курс еўра вырас на 32 — да 20 076 рублёў. Крыху вырас і курс расійскага рубля — з 258,31 да 258,57 беларускага.
Беларускі рубель сёння аслабеў да кошыка валют на 0,08%.
Нагадаем, што ў аўторак, 22 снежня, курс долара знізіўся на 1 рубель — да 18 375, курс еўра вырас на 58 — да 20 044 рублёў. Вырас і курс расійскага рубля — з 257,96 да 258,31 беларускага.
Фота: Bymedia