22-гадовая дачка Кадырава стала міністрам культуры

08/10/2021 - 15:33

Дачка кіраўніка Чачні Размана Кадырава Айшат Кадырава стала міністрам культуры рэспублікі. Пра гэта паведаміў старшыня парламента Чачэнскай рэспублікі Магамед Даудаў. "Ад усёй душы жадаю дарагой пляменніцы поспехаў і ўдачы ў працы, рэалізацыі намечаных планаў і новых ідэй!", — напісаў ён у Instagram.

Айшат Кадыравай 22 гады. Дагэтуль яна кіравала домам ісламскай моды, які належыць яе маці (з 2016-га), займала пасаду першага намесніка міністра культуры Чачэнскай рэспублікі (была прызначана на гэтую пасаду ў верасні 2020-га), паспяхова развівала сетку бібліятэк, дамоў культуры і тэатраў, паведамляе grozny.tv.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі